1-га снежня свет адзначае Дзень барацьбы са СНІДам



Гэтая праблема актуальная і для Беларусі, ў якой выяўлена звыш 17 тысяч хворых грамадзян. Галоўны спосаб распаўсюду СНІДа па-ранейшаму застаецца ўжыванне наркотыкаў. Пры гэтым, адмыслоўцы заклікаюць не лічыць СНІД хваробаю толькі нарказалежных.

“Калі змагацца са СНІДам, то гэта перш за ўсё барацьба з наркагандлем, які стаў самым прыбытковым бізнэсам”, – адзначае нарколаг Аляксандр Павяльчук:

– Ва ўсім свеце гандль наркотыкамі самы даходны, ён пераўзыйшоў нават гандль зброяй. Менавіта на наркотых робяцца самыя вялікія грошы, таму ідзе рэклама наркотыкаў у моладзевым асяродку.

Хоць ВІЧ-інфекцыя ўжо не з’яўляецца смяротнай хваробай, бо існуюць медыцынскія прэпараты, якія дапамагаюць арганізму чалавека супрацьстаяць вірусу, але ў беларускім грамадстве гэта гучыць, як вырак.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя