1 мільён 200 тысяч беларусаў павінны заплаціць транспартны падатак



1 мільён 200 тысяч беларусаў павінны заплаціць транспартны падатак – менавіта столькі падлічыла Міністэрства па падатках і зборах. Пакуль гэта лічба папярэдняя, распавёў міністр Сяргей Налівайка. Авансавы плацеж трэба будзе зрабіць да 15 снежня, яго памер складзе 1 базавую велічыню (29 рублёў). Ад выплаты падатку вызваляюцца людзі з інваліднасцю I і II групы, пенсіянерам будзе зніжка ў 50 %, а людзі з інваліднасцю III групы маюць заплаціць 25 %.

А колькі трэба будзе заплаціць? Да прыкладу, за аўтамабіль масай да 1,5 тоны стаўка падатку складзе 61 рубель, за матацыкл – 40 рублёў.