1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй



На календары – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркагандлем. Для Беларусі гэта актуальная праблема. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у краіне каля 100 тысяч нарказалежных. Гэта тыя асобы, якія трапілі на медычны ўлік і пад увагу праваахоўнікаў.

Па словах эксперта аб’яднання „Маці супраць наркотыкаў” Дыяны Ярмалюк, у апошнія гады моладзь стала больш абароненай ад негатыўнага ўплыву:

– Моладзь зараз вельмі актыўна рухаецца ў бок здаровага ладу жыцця ўсё ж такі. Зараз гэта неяк больш схавана ад моладзі, час неяк змяніўся. Канешне многіх ужо няма, гэта былі наркаспажыўцы, многія ўжо пайшлі з жыцця з-за таго, што парушалі медычныя рэкамендацыі.

Дыяна Ярмалюк дадае, што нарказалежны чалавек – гэта цяжка хворая асоба, якой трэба комплексная рэабілітацыя ад псіхатэрапіі да сацыяльнага суправаджэння і змены асяроддзя.

Беларускае Радыё Рацыя