1 сакавіка ў Беларусі адкрываюцца 4 візавыя цэнтры Польшчы



У Гародні пачаў працу візавы сэрвіс-цэнтр Рэспублікі Польшча. Цяпер за пасярэдніцтвам фірмы VFS. GLOBAL жыхары рэгіёна маюць магчымасць падаваць дакументы на атрыманне візы не звяртаючыся ў консульства. Паслуга каштуе 15 еўра і патрабуе абавязковай тэлефоннай ці электроннай рэгістрацыі ў візавым цэнтры. Як зазначае выконваючы абавязкі Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Гародні Збігнеў Прухняк, праца візавага цэнтра значна палепшыць якасць абслугоўвання кліентаў:

– Напэўна адкрыццё гэтага пункта зменшыць колькасць людзей перад консульствам. Бо штодзень бачым перад ім вялікія чэргі. Тым больш, тут цёпла, ёсць дах над галавой – усё, што патрэбна чалавеку, каб падаць дакументы на візу. Тут усё на месцы. Можна адразу выбраць і страхавую фірму, і вырашыць іншыя справы, якія тычацца падачы дакументаў на візу.

У хуткім часе ў Гарадзенскай вобласці павінен адкрыцца яшчэ адзін візавы цэнтр, які будзе знаходзіцца ў горадзе Ліда. Яго паслугамі здолеюць скарыстацца перадусім жыхары паўночна-ўсходніх рэгіёнаў Прынёмання, для якіх даезд будзе значна карацей па адлегласці.

[Not a valid template]

Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Беларусі 1 сакавіка.

У Берасці візавы цэнтр месціца на вул. Маскоўскай, 208A-1, у Гародні на вул. Горкага, 89, у Гомлі на вул. Пушкіна, 2.

Што тычыцца Менску, дык ў першапачаткова польскі візавы цэнтр адкрыецца па адрасе вул.Чыгуначная, 33.А праз два-тры тыдні пераедзе ў гандлёвы цэнтр Galileo, што на вул.Бабруйскай, 6. Дакументы тут будуць прымаць адразу 50 вакенцаў. Патрапіць у візавы цэнтр, як і ў консульскі аддзел, можна будзе толькі праз папярэднюю рэгістрацыю. Збор за сервісныя паслугі складзе 15 еўра. Прытым, што шэнгенская віза для беларусаў па-ранейшаму каштуе 60 еўра.