10 пераможцаў віктарыны ў межах кампаніі ’’Discover Europe’’
Дзесяць пераможцаў віктарыны ў межах кампаніі ’’Discover Europe’’ абраныя ў Берасці. Іх ладзілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’, сумесна з кампанія ’’За вела Берасце’’.
Пераможцы былі абраныя па максімальнай колькасці набраных балаў за дзесяць віктарын, – расказвае адна з арганізатараў конкурсу Алена Каховіч:
– Бачна, што людзі цікавіліся. І адразу бачна, што людзей больш цікавілі не такія сур’ёзныя пытанні, як структура Еўразвяза, як правы чалавека, а больш лёгкія пра ровары. Можа быць, хто-небудзь з іх, пажадае даведацца больш, то ў нас ёсць спецыялізаваная літаратура, якую мы можам даць, каб людзі больш даведаліся пра Еўрапейскі звяз.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы, звязаныя з роварнай тэматыкай.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел каля трох дзясяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя