10 верасня – Міжнародны дзень прадухілення самагубстваў
Міжнародны дзень прадухілення самагубстваў адзначаецца 10 верасня. Гэта актуальная праблема для краіны. Паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі здароўя – Беларусь у апошнія гады займае трэцяе месца ў Еўропе па колькасці самагубстваў. На 100 тысяч чалавек у краіне выпадае 27 суіцыдаў.
Гэтая статыстыка штурхае айчынную медыцыну да таго, каб больш сур’ёзна ставіцца да псіхатэрапіі, – адзначае псіхолаг Наталля Вербановіч:
– Наша псіхіка і цела звязаныя вельмі моцна. Гэта фактычна адзінае цэлае. І мы з дапамогай менавіта нашай псіхікі і нашага мозгу ў першую чаргу ўспрымаем нашае жыццё і жывём у ёй. Іншымі словамі – мы бачым мозгам, а не вачыма, слухаем мозгам, а не вушамі. Таму што ўся інфармацыя апрацоўваецца вось у гэтым самым галоўным органе, які і прадуцыруе псіхіку.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя адносіць Беларусь у групу краін з высокім узроўнем суіцыдаў. У гэтую ж групу з суседзяў трапляюць усе, акрамя Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя