10 жніўня адкрываецца сезон палявання



У Беларусі з 10 жніўня адкрываецца сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну – гэта бадай самы ўлюблёны перыяд у паляўнічых, які працягнецца па 8 снежня. Некаторыя віды птушак, як рабчык, курапатка і гусь да верасня пад забаронай.

Адным з самых распаўсюджаных парушэнняў пад час палявання з’яўляецца знаходжанне на падпітку, – адзначае інструктар Таварыства паляўнічых і рыбаловаў Дзмітрый Багатыроў:

– Ні ў якім разе нельга ўжываць алкаголь. Паляўнічыя, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за нашэнне зброі. Пасля гэтага – пазбаўленне права выкарыстання зброі. Плюс канфіскацыя зроі, з якім гэтая асоба знаходзілася.

Паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну дазваляецца толькі ў светлую гадзіну, магчыма выкарыстоўваць маламерныя судна, але без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Дадатковую інфармацыю варта даведвацца ў кожным канкрэтным угоддзі.

Беларускае Радыё Рацыя