100 чалавек у групе Лябедзькі на Гарадзеншчыне
У ініцыятыўную групу Анатоля Лябедзькі, старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, што збіраецца вылучацца ў прэзідэнты, увайшло каля ста чалавек з Гарадзеншчыны. Сярод сябраў групы прадстаўнікі розных палітычных партый ды грамадскія дзеячы. З якімі цяжкасцямі ішоў набор у ініцыятыўную групу, рапавядае старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч:
– Ёсць такі чыннік, як лета. Многія людзі ў адпачынку, на лецішчах, за мяжой. Таму некаторыя з’ехалі, некаторыя плануюць з’ехаць менавіта на час, калі будзе ісці збор подпісаў. Другая частка людзей ужо бачыла 2010-ты год, як разганялі Плошчу. Яны ці іх сябры, сваякі ўдзельнічалі ў гэтым. Гэтага хапіла для таго, каб зрабіць прышчэпку ад дэмакратыі, таму яны ўвогуле не жадаюць чуць пра выбары.
Рэгістрацыя ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі запланаваная на 16 ліпеня на 14:00.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня