100 чалавек зможа адбыць у Беларусі альтэрнатыўную вайсковую службу



У Беларусі прынялі Закон “Аб альтэрнатыўнай службе”. Пра гэта паведамляе “Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал”. Па словах каардынатара кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” Міхася Пашкевіча, заканадаўцы разлічваюць на тое, што максімальна на гэтую форму службы будуць выкарыстоўваць да ста чалавек:

– Адкуль узялася гэта лічба? Гэта не сакрэт: штогод каля 50-70 чалавек па рэлігійных перакананнях адмаўляюцца прымаць прысягу. Іх адпраўлялі ў чыгуначныя войскі. У прынцыпе, Міністэрства абароны ў чымсьці нават спрошчвае сабе задачу, бо проста пераводзіць гэтых прызыўнікоў на ведамасныя працы. Гэты закон не для нас, не для беларускіх прызыўнікоў. Гэта проста спроба закрыць дзірку ў заканадаўстве.

Асноўныя палажэнні закона павінны ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2016 года. На альтэрнатыўную службу могуць разлічваць толькі прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў, перакананні якіх забараняюць мець дачыненні да зброі. Грамадзянін з вышэйшай адукацыяй будзе служыць два гады, а без яе тры.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vichivisam.ru