100 гадоў гвалтоўнаму бежанству на Берасцейшчыне



У гэтыя дні, сто гадоў таму, быў эвакуяваны гарнізон Берасцейскай крэпасці, разам з жыхарамі гораду. У гістарыяграфіі дадзеная падзея часта называецца “бежанствам” і адбывалася яна падчас адступлення царскага войска ў Заходняй Беларусі ў гады Першай Сусветнай вайны.

Узгадвае сын удзельніка тых падзеяў Мікалай Пятруковіч:

– Расейскія казакі выганялі людзей з сёлаў. Прыехалі на конях з дубінкамі і ўсіх выганялі ў бежанцы. Хто не хацеў – таго білі па спіне і палілі сёлы, каб нічага не заставалася для нямецкіх войскаў.

Людзей эвакуявалі ў глыб Расейскай Імперыі, вельмі часта яны акзваліся на Паволжжы.

Тыя, хто здолеў вярнуцца ў Беларусь, вядома не заўжды знаходзілі цэлай сваю хату, – кажа Мікалай Пятруковіч.

Беларускае Радыё Рацыя