100 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
9 сакавіка 1918 г., была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.
Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі абвяшчалася дэмакратычнай рэспублікай, у якой гарантуюцца ўсе асноўныя правы чалавека.
У Другой Устаўной Грамаце яшчэ не ішлося пра міжнародны статус Рэспублікі і яе дачыненні з Расеяй. Поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БНР будзе абвешчаны праз два тыдні, 25 сакавіка.
Цытаты з Другой Устаўной Граматы:
„Беларусь у рубяжох рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.
Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага‚ роўнага‚ простага‚ патаёмнага і прапарцыянальнага выбарчага права‚ не зважаючы на род‚ народнасць і рэлігію.
(…)
У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; безумоўная вольнасць сумлення‚ незачэпнасць асобы і памешкання.
У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-персанальную аўтаномію; абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.”