100-гадовы юбілей папы рымскага Яна Паўла Другога



Яну Паўлу Другому, святому Паўсюднай і апостальскай Царквы 18-га траўня споўніцца 100 гадоў. Ягоная місія, як іерарха, праваабаронца, паэта, была вельмі своечасовай. Яна мела сусветнае значэнне ў бурэнні таталітарызму, завяршэнні войнаў, міжрэлігійных канфліктаў.

Кажа перакладчыца яго паэзіі на беларускую мову – паэтка Данута Бічэль:

– Яго можна было, як крычаў натоўп “святы!”, то можна было адразу рабіць святым. Ён проста нарадзіўся святы і пражыў жыццё святога. І яго прызначэнне было такое цудоўнае. Прыйшоў тады, калі на нашай зямлі панавалі д’яблы, і яму трэба было з гэтымі д’ябламі ваяваць, і ён справіўся. Ён практычна мёртвы працаваў. Яго забілі. Яму выстралілі ў сэрца. І шкаплерык абараніў яго.

Гэта быў вельмі адкрыты пантыфік, які часта арганізоўваў сустрэчы з вернікамі ў розных кутках свету. Беларусы, якія, па віне палітычнага рэжыму, не дачакаліся візіту папы рымскага на сваю землю, мелі магчымасці ўдзельнічаць у мностве пілігрымак, якія ладзіліся ў краіны-суседкі, куды прыязджаў Ян Павал Другі. І заўсёды пры сустрэчах святы пантыфік знаходзіў словы вітання для беларусаў, прамаўляючы для іх беларускай мове. 

Цалкам матэрыял:

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота polski.pro