100 год Сямёна Ставера: галоўнае, не здражваць сабе
Сто год споўнілася нядаўна былому настаўніку матэматыкі і ветэрану Другой сусветнай вайны Сямёну Ставеру, які жыве ў вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна. У час вайны ён двойчы пазбегнуў расстрэлу: спачатку яго хацелі знішчыць партызаны, а потым – і немцы.
Па словах Сямёна Ставера, самымі цяжкімі часамі былі не толькі ваенныя, але і тыя, калі ён гадаваў дзяцей на невялікі заробак настаўніка.
– Галоўнае, каб чалавек не здраджваў, каб заўсёды ішоў смела, не баяўся цяжкасцяў. Я цяпер шмат чытаю. Усю сваю бібліятэку перачытаў па другому разу. Калі чытаеш, то нібыта нічога і не баліць.
Пасля вайны Сямён Ставер скончыў курсы, і яго накіравалі працаваць памочнікам старшыні Пінскага аблвыканкама. Але праз некаторы час ён адмовіўся ад гэтай пасады, папрасіўся назад на радзіму, каб працаваць настаўнікам, бо вельмі любіў дзяцей.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.