100-годдзе БНР у Гомелі



У Гомелі святкаванне 100-годдзя БНР пачалося з экскурсіі. Увечары запланаваны канцэрт.

Удзельнікі сабраліся ля помніка сярэднявечнаму багаслову Кірылу Тураўскаму ў цэнтры горада. Насупраць – гістарычны будынак гарадской думы, адкуль у снежні 1917 года накіравалася дэлегацыя на чале з гарадскім галавой Язэпам Бабарыкіным на Усебеларускі з’езд у Менск.  З гэтага месца пачалася тэматычная экскурсія па гомельскіх мясцінах БНР, якую вядзе краязнаўца Яўген Меркіс. Гомельскія ўлады не пайшлі на прадастаўленне вялікай пляцоўкі для святочнага канцэрта, таму грамадзянская супольнасць у адказ арганізавала мноства імпрэз, сустрэч, канцэртаў і экскурсію.

У 18.00 у арт-прасторы „Каўчэг” збяруцца гомельцы, каб адзначыць 100-годдзе аднаўлення БНР. На імпрэзе будуць выступаць бард Вальжына Цярэшчанка і гурт НРМ.

На гэты час інфармацыі пра затрыманні гомельскіх актывістаў няма.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель