100-годдзе завяршэння Першай Сусветнай вайны
Да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны на Піншчыне ладзяцца жалобныя мерапрыемствы – мітынг-рэквіем і ўскладанне кветак на вайсковых могілках жаўнераў “Вялікай вайны” у вёсцы Невель і ў самім Пінску.
У рэгіёне налічваецца каля 20 могілак Першай Сусветнай, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін:
– Былі ўсталяваныя абеліскі. На кожным пахаванні ўсталяваныя аднаго тыпу помнікі ў форме невялікай надмагільнай пліты. Насамрэч, у Пінскім раёне іх вялікая колькасць. Вядома, што ў канцы 90-х гадоў на роўні райвыканкама ваенныя пахаванні часоў І Сусветнай вайны былі прынятыя на мясцовы ўлік – гэта значыць ўзятыя пад ахову дзяржавай як гісторыка-культурная каштоўнасць.
Таксама да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны пінскі Музей Беларускага Палесся падрыхтаваў вялікую тэматычную выставу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsk.eu