«100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка»



У Менску ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці выкладчык Алег Сівагракаў прэзентаваў кнігу «100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка».

Такі ёсць падыход “Лідар”. Часта бывае так, што зусім нейкая маленечкая зачэпка. Прывяду прыклад з Польшчы: доўга шукалі, як бы развіваць гміну, і нехта сказаў: «Глядзіце, якая добрая цыбуля расце ў бабулі ў агародзе. А давайце яна і стане цэнтрам ідэі гэтага развіцця». Потым ужо, калі напаўняць гэтую ідэю і ставіць яе ў цэнтр развіцця як брэнд, а вакол развіваць усебаковую актыўнасць. І вось цяпер у тым гарадку ў Польшчы праходзіць Усяпольскі кірмаш цыбулі.

У кніжцы, якой аўтар даў падназву “Нататкі для эксперта, актывіста мясцовай супольнасці, дэпутата, мэра”, сабраны ягоны шматгадовы досвед устойлівага развіцця мясцовых супольнасцяў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара