100-я ўгодкі БНР адзначаць мітынгам і канцэртам?



Аргкамітэт па святкаванню стагоддзя абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стварыў адмысловую групу для перамоваў з Менскім гарвыканкамам.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, гэта зроблена пасля прапановаў чыноўнікаў выканкаму змяніць фармат заяўкі на святкаванне стагоддзя БНР. Рыгор Кастусёў наведаў выканкам 22 лютага і сустрэўся з шэрагам кіруючых чыноўнікаў.

Яму было прапанавана, каб аргкамітэт перагледзеў заяўку на святкаванне і адмовіўся ад шэсця. Аднак чыноўнкі абяцалі дазвол на мітынг і канцюрт у цэнты гораду — ці ў скверы Янкі Купалы ці на пляцоўцы каля опернага тэатру:

– Са мной сустракаліся: адзін з намеснікаў старшыні гарвыканкама, загадчык ідэалагічнага аддзела і супрацоўнік гэтага аддзела. Мне паступіў шэраг прапаноў для абмеркавання на ўзроўні аргкамітэта. Гарвыканкам прапанаваў такія варыянты, што шэсце не будзе дазволена. Улада прапанавала дзве пляцоўкі, бочна, што яны спрабуюць знайсці кампраміснае рашэнне. Пасяджэнне аргкамітэта і працоўнай групы пайшло па сваім накірунку, створана перамоўная група.  

Па словах Рыгора Кастусёва, перамоўная група з 8 чалавек, якая атрымала пэныя паўнамоцвы,  будзе спрабаваць па максімуму дасягнуць таго, каб усё ж адбыліся і шэсце, і мітынг, і канцэрт, сказаў Рыгор Кастусёў, які таксама ўвайшоў у перамоўную групу.  

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя