1000 подпісаў – за якасныя дарогі
Упарадкаванне вуліц, двароў, дзіцячых пляцовак і іншых інфраструктур, якімі карыстаюцца людзі, на Берасцейшчыне пачынаецца пасля скаргаў, пад якімі падпісваецца не адна сотня людзей. Для гэтага патрэбен час і нервы.
Вось і ў Белаазёрску, каб чарговую дзірку ў асфальце залатаць, патрэбная цэлая кампанія, – кажа прэтэндэнт у кандыдаты па Белаазёрску, намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:
– Дарогі, пакрыцці павінны суадносіцца з пэўнымі ГОСТамі. На жаль, ёсць тэрыторыі, у тым ліку і ў Белаазёрску, якія не рамантаваліся больш за 30 гадоў. У рамках кампаніі “За наш горад” мы плануем сабраць тысячу подпісаў і падаць дакументы ў ДАІ, а таксама звярнуць увагу мясцовай улады, каб яны зрабілі гэта як і патрэбна, у рамках ГОСТа 2007 года.
На дадзены момант пад зваротам грамадзян ужо сабрана 500 подпісаў. Трэба адзначыць, што Валянцін Лазарэнкаў ідзе другі раз на выбары па гэтай акрузе. І ўсе гады ён дапамагаў людзям вырашаць іхныя праблемы.
Беларускае Радыё Рацыя