101 год таму беларуская мова стала дзяржаўнай
3 красавіка 1918 года Народны Сакратарыят БНР абвясціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай для выкарыстання мовай.
Некаторыя прапануюць адзначаць гэтую дату як Дзень дзяржаўнасці беларускай мовы.
Пры тым, што беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай і абавязковай моваю рэспублікі, нацыянальным меншасцям у Беларусі (галоўнымі з якіх былі рускія, палякі і габрэі) прадстаўлялася права карыстацца сваімі мовамі пры афіцыйнай камунікацыі з дзяржаўнымі ўстановамі.