102 гады таму ў Расеі адбыўся бальшавіцкі пераварот
102 гады таму ў Расеі адбыўся бальшавіцкі пераварот, які змяніў сусвет у горшы бок.
Такія адмоўныя паняцці, як жорсткасць, усёдазволенасць, карупцыя, хлусня, беспакаранасць кіраўнікоў розных рангаў не выкараненыя на постсавецкай прасторы да гэтага часу.
Да ўлады прыйшлі ў бальшыні неадукаваныя, хцівыя кухаркіны дзеці. Для дасягнення сваіх мэтаў яны не грэбавалі ніякімі сродкамі. Таму 7 лістапада беларусы ў бальшыні сваёй не ўспрымаюць як свята.
Гэты дзень павінен быць днём пакаяння, кажа гісторык і журналіст Павел Дайлід:
– Вядома, што бальшавікі мелі на мэце не проста захапіць уладу ў Расеі, а яны мроілі пра сусветную рэвалюцыю. Аднак, дасягнуць ім гэтага не ўдалося. Давялося будаваць свой лад у асобна ўзятай краіне. А як будавалі таксама вядома – бальшавікі ўчынілі страшэнны тэрор.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Па падліках прафесара-эмігранта Івана Курганава, з 1917 года па 1959 Расея страціла ад бальшавіцкіх рэпрэсій 66 мільёнаў чалавек. Вялікія страты ад рэпрэсій новай улады панесла і Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
