11 дзяцей загінулі ў ДТЗ з пачатку года ў Беларусі
У Беларусі з пачатку года ў 315 ДТЗ пацярпелі 338 дзяцей, 11 з якіх загінулі. Паводле інфармацыі МУС, у 70% такіх здарэнняў вінаватыя дарослыя.
У ведамстве папярэджваюць, што падчас школьных канікулаў магчымы рост колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей, бо больш вольнага часу непаўналетнія праводзяць на вуліцы.
Для зніжэння дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму рэкамендуецца:
перавозіць дзіця ў аўто толькі ў дзіцячым крэсле, які адпавядае яго вазе і росту;
моцна трымаць за руку дзіця, знаходзячыся з ім на вуліцы.
Кіроўцаў заклікаюць зніжаць хуткасць пры пад’ездзе да прыпынкаў, пешаходных пераходаў, устаноў адукацыі, быць гатовымі ў любы момант спыніцца, а ў дварах выбіраць мінімальную хуткасць.
Беларускае Радыё Рацыя