11-гадовая адукацыя стане абавязковай?
Пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю прапануецца ў Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках рабочай сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі, адзначае БелТА.
Па словах міністра, на рэспубліканскую педадагічную нараду ў канцы жніўня выносяцца канцэптуальныя падыходы па развіцці сістэмы адукацыі. «Галоўны пасыл у гэтых канцэптуальных падыходах — пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю. На сённяшні момант у нас у нарматыўнай базе прапісана базавая адукацыя — 9 класаў. Мы прапануем перайсці на ўсеагульную сярэднюю адукацыю», — сказаў Ігар Карпенка.
Сістэма адукацыі, па ацэнцы міністра, фактычна гатовая да такога пераходу. У краіне выбудавана дакладная сістэма, у рамках якой грамадзяне могуць атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю — «праз сістэму школ, гімназій, ліцэяў, праз прафесійна-тэхнічнае і сярэднюю спецыяльную адукацыю», удакладніў Ігар Карпенка.
