11 крымінальных спраў – за жорсткае абыходжанне з жывёламі
Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта (СК) Рэспублікі Беларусь Юліі Ганчаровай, за апошнія паўгода ў краіне распачата 11 крымінальных спраў па фактах жорсткага абыходжання з жывёламі.
Адказваючы на пытанні ў праграме «Прычыны і следства» на «Альфа Радыё», яна ўдакладніла, што 5 крымінальных спраў з названых заведзены ў Менскай вобласці, 3 – у Гомельскай вобласці, па адным – у Гарадзенскай, Магілёўскай абласцях і Менску. Аднак вытворчасць па 5 з іх прыпынена, бо няма магчымасці ўсталяваць абвінавачанага.
Што тычыцца падрабязнасцяў, то асаблівай увагі варты выпадак у Калінкавіцкім раёне, дзе падлетак 17-ці гадоў, раней прыцягваўся да адказнасці, расстрэльваў сабак з паляўнічай стрэльбы, а падчас затрымання ўжыў сілу ў дачыненні да міліцыянта, ударыўшы таго па твары. Таксама Ганчарова расказала пра інцыдэнт у Клецкім раёне, дзе п’яны 61-гадовы мужчына забіў чужую сабаку, кінуўшы яе ў калодзеж.
Нагадаем, артыкул аб жорсткім абыходжанні з жывёламі з’явілася ў КК РБ у 2015 годзе.