11 ліпеня да Зямлі наблізіцца велізарны астэроід
Заўтра, 11 ліпеня, да Зямлі наблізіцца велізарны астэроід, і ў выпадку сутыкнення з нашай планетай, гэты аб’ект выкліча самае маштабнае цунамі за ўсю гісторыю.
Як паведамляе replyua.net, астэроід дыяметрам 260 метраў навукоўцы адкрылі толькі 23 чэрвеня, і ён наблізіцца да Зямлі ў аўторак каля дзесяці гадзін вечара. Спецыялісты НАСА і іншыя даследчыкі запэўніваюць, што сутыкненні не адбудзецца, і адлегласць паміж Зямлёй і астэроідам на максімальным збліжэнні складзе пад 2,9 мільёнаў кіламетраў. Трэба адзначыць і тое, што аб’ект набліжаецца на хуткасці каля 75 тысяч кіламетраў у гадзіну.
Мадэляванне касмічным агенцтвам сітуацыі сутыкнення астэроіда нашмат меншага памеру, каля 140 метраў, з Зямлёй, паказала, што людзі не перажывуць катастрофы, так як удар нябеснага цела выкліча наймоцнае цунамі, якое змяце ўсё жывое на сваім шляху. Не менш разбуральнай будзе і ўдарная хваля. Зрэшты, навукоўцы з Уральскага ўніверсітэта ў Расеі ўжо запэўнілі ў тым, што астэроід не пагражае Зямлі, паколькі «выконвае» зададзеную траекторыю палёту.