11 верасня – дзень памяці ахвяраў тэрактаў у ЗША



Цырымонія памяці загінуўшых у тэрарыстычных актах у 2001 годзе пройдзе ў амерыканскім Нью-Ёрку. У гэтым горадзе будзе абвешчана некалькі агульнагарадскіх хвілінаў маўчання. Спачатку ў той момант, калі першы з захопленых самалётаў урэзаўся ў паўночную вежу Сусветнага гандлёвага цэнтру, ва ўсіх нью-ёркскіх храмах будуць біць званы. На тэрыторыі мемарыялу на месцы вежаў-блізнюкоў пад ціхую музыку зачытаюць імёны ўсіх загінуўшых.

Другая хвіліна маўчання адбудзецца калі 15 гадоў таму другі самалёт урэзаўся ў паўднёвую вежу Цэнтру. Пасля  хвіліны маўчання аб’явяць у тыя моманты, калі наступны самалёт урэзаўся ў будынак Пентагону, калі абрынулася паўднёвая вежа, у момант падзення чацвёртага захопленага лайнера і ў момант абвальвання паўночнай вежы Цэнтру.

Ахвярамі тэрактаў 11 верасня 2001 году сталі амаль 3 тысячы чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя