13 гадоў за згвалтаванне непаўнагадовай дачкі



Жыхар Ляхавічаў асуджаны за згвалтаванне непаўналетняй дачкі.

25 жніўня 2017 года мужчына ў стане алкагольнага ап’янення ў кватэры, дзе жыве са сваёй сям’ёй, збіў і згвалтаваў непаўнагадовую дачку. У гэты час яго жонка разам з малодшымі дзецьмі была ў гасцях у сваякоў у іншым горадзе.

Як паведамляе Берасцейскі абласны суд, 6 лютага суд Ляхавіцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 2 арт. 166 (згвалтаванне заведама непаўналетняй) і ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняй) КК і прыгаварыў да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

belapan.by