13 ліпеня ў Беларусі аранжавы ровень небяспекі



На сёння Белгідрамет аб’явіў у краіне аранжавы ровень небяспекі, месцамі паветра прагрэецца да “+36” градусаў. Медыкі раяць абмежаваць з 11-й да 17-й гадзіны перасоўванне па вуліцы.

Асабліва пільнымі павінны быць людзі з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы і праблемамі ціску, – засцярагае лекар Дзмітрый Паўлаў:

– Скрайне важна прымаць усе лекі, прызначаныя ўчастковым доктарам пры хранічных захворваннях. Найперш гэта датычыць людзей з такімі захворваннямі як гіпертанія, ішэмічная хвароба сэрца, стэнакардыя. Трэба часцей мераць ціск і кантраляваць яго.

Па інфармацыі сіноптыкаў анамальная спякота будзе трываць у краіне цягам ўсяго тыдня.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя