13 лютага – Сусветны дзень радыё



13 лютага адзначаем Сусветны дзень радыё. Свята мае на мэце звярнуць увагу на значэнне радыё як сродка камунікацыі ў свеце.

Наколькі папулярнае сёння радыё? Чаго чакаюць ад яго і якія перадачы слухаюць сёння людзі? Гавораць беластачане:

– Слухаю радыё, пераважна музыку.

– Маю кампутар. Чытаю інфармацыю і слухаю ўжывую.

– Я слухаю радыё. Часам слухаю Радыё Рацыя. Падабаюцца песні, што там гучаць, віншаванні.  

Сусветны дзень радыё быў абвешчаны ў 2012 годзе на сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА. Ініцыятар праекта – Гішпанская акадэмія радыё. Святкаваць вырашылі 13 лютага. У гэты дзень ў 1946 годзе было створана «Радыё ААН».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя