13 жніўня – сусветны дзень леварукіх



Леварукія жыхары свету 13 жніўня адзначаць сусветны дзень «шульгі», ці дзень леварукага чалавека. Гэтых людзей на планеце каля 10 адсоткаў. Дзень адзначаюць з 1990 году па ініцыятыве Брытанскага клубу леўшуноў. Па неафіцыйных дадзеных, сярод жыхароў Беларусі такіх людзей каля мільёна. У савецкіх школах леварукіх перавучвалі, каб яны пісалі правай, што стала прычынай шматлікіх стрэсаў і прычынай паніжэння паспяховасці вучняў.

Гарадзенскія леварукія распавялі пра свае праблемы Беларускаму Радыё Рацыя:

– Усё зроблена пад праварукіх. Вельмі мала такіх рэчаў зроблена, якія можна перарабіць пад сябе. Напрыклад, ровар, там можна гамульцы пераставіць. А ў машыне скрыня перадач, такое вось усё – гэта ад пачатку зроблена для праварукіх.

– І калі згадаць першы клас, то, напрыклад, калі ўсім выдавалі прапісныя сшыткі, мне не выдалі з той прычыны, што я ляўшын. Сказалі вось калі будзеш пісаць правай рукой – тады мы табе дамо гэты сшытак.

У Злучаных Штатах і ў Японіі для леўшуноў робяць розныя прылады: нажніцы і асадкі, лінейкі і калькулятары, нават кампутарныя мышкі. А самымі вядомымі леўшунамі на планеце можна назваць Юлія Цэзара і ангельскую каралеву Елізавету, Жану Д’арк ці Уінстана Чэрчыля.

Liaushyny

Беларускае Радыё Рацыя