135 чалавек – ужо столькі палітвязняў на Берасцейшчыне
Плюс шэсць. Агульная колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне ўжо складае 135 чалавек. Статус палітвязня надаецца прадстаўнікамі беларускай праваабарончай супольнасці.
– Да палітвязняў на Берасцейшчыне прызнаныя наступныя асобы: Алег Кулеша, Віталь Літвін, Глеб Раманаў, Аляксандр Цімафееў, Вячыслаў Трафімук і Данііл Хабавец. Практычна ўсе яны зараз знаходзяцца ў СІЗА №7 за выключэннем Віталія Літвіна, ён накіраваны ў выпраўленчую калонію адкрытага тыпу №17.
Алег Кулеша быў змешчаны за краты па „карагоднай справе” за падзеі 13 верасня мінулага года ў Берасці. Віталь Літвін – асуджаны на паўтара года хіміі па той жа справе.
Глеб Раманаў, Вячыслаў Трафімук і Данііл Хабавец з’яўляюцца фігурантамі справы па берасцейскіх беспарадках, Аляксандр Цімафееў – абвінавачваемы па той жа справе.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце