14 адмоўных адказаў на пікеты за малы памежны рух



14 адмоўных адказаў на свае заявы на правядзенне пікетаў атрымалі сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Актывісты хацелі ва ўсіх памежных раёнах Гарадзеншчыны правесці акцыі за хутчэйшае увядзенне ўдзеянне праграмы “Малога памежнага руху” Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Праўда ў адным з адказаў, з Воранава, ў дадатку, старшынём райвыканкама прапанавана іншае месца для правядзення пікету – стадыён.

Кажа старшыня гарадзенскіх хрысціянскіх дэмакратаў Сяргей Верамеенка:

– У адным з адказаў з Воранаўскага раённага выканкаму кіраўнік райвыканкаму спадар Розум піша, што прапануе правядзенне нашага масавага мерапрыемства на гарадскім стадыёне гарадскога пасёлку Воранава. Але што гэта значыць: ці нам дазволілі праводіць мерапрыемства ці прапануюць зрабіць новую заяўку.

Інфармацыйныя акцыі ў падтрымку малога памежнага руху планавалася правесці 6-га верасня, разам з Берасцейскімі калегамі ва ўсіх раёнах Гарадзенскай вобласці.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя