14-гадовая дзяўчынка загінула ў ДТЗ пад Гародняй



У ДТЗ у Гарадзенскім раёне 1 студзеня загінула 14-гадовая дзяўчынка, паведаміў у „Тэлеграм” Следчы камітэт.

Аварыя здарылася 1 студзеня каля трох гадзін ночы паблізу аграгарадка Азёры Гарадзенскага раёна. 32-гадовы кіроўца „Нісана-Серэны”, быўшы ў стане алкагольнага ап’янення, не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі на поле, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ 14-гадовая пасажырка памерла на месцы здарэння, яшчэ дзве 16-гадовыя пасажыркі з траўмамі шпіталізаваныя.

Упраўленнем СК па Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа па факце парушэння ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 КК).

Вадзіцель „Нісана” затрыманы. Ён і яго пасажыркі — жыхары аграгарадка Азёры.

belapan.by