14 лістапада – Сусветны дзень барацьбы з дыябетам
Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаецца 14 лістапада. Гэтая дата была абраная таму, што менавіта ў гэты дзень у 1981 нарадзіўся Фрэдэрык Банцінг, адзін з вынаходнікаў інсуліну.
Існуюць два тыпы дыябету, і ў той час калі другі развіваецца з-за няправільнага ладу жыцця, то прычыны ўзнікнення першага тыпу медыцына пакуль не ведае. Гэта сур’ёзнае захворванне, але часта грамадства нават не ведае, як яно выглядае. Асабліва небяспечнай з’яўляецца сітуацыя гіпаглекіміі, калі ў крыві рэзка падае цукар. Кажа Крысціна, якая мае першы тып дыябету:
– Сітуацыя небяспечная таму, што яна можа развівацца хутка і чалавек можа памерці. Калі гіпаглекімія, то часта нямеюць канцавіны і чалавек робіцца запаволеным, яму цяжка рухацца, цяжка размаўляць, запавольваецца мысленне і чалавек выглядае як п’яны. Выклікаюць міліцыю, пакуль прыязджае міліцыя, пакуль чалавека завозяць у пастарунак, пакуль разбіраюцца, то часцей за ўсё дыябетыкі там і паміраюць.
Замест гэтага чалавеку трэба вельмі хутка даць цукар у любым выглядзе (цукерка, газавы напой), каб яго выратаваць. Стэрэатыпы да дыябетыкаў існуюць нават у дачыненні да дзяцей:
– „Як гэта дзіцё будзе знаходзіцца ў калектыве з нейкімі шпрыцамі і іголкамі? Ён жа паколіць усіх і пазаражае.” Дзяцей з дыябетам імкнуцца неяк выпхнуць за межы дзіцячага калектыву і не браць іх у садкі і школы.
Крысціна адмовілася называць нам сваё прозвішча і фатаграфавацца, бо не хоча, каб яе калегі даведаліся пра захворванне і пачалі ставіцца да яе іначай.
Беларускае Радыё Рацыя