14 лютага – Дзень святога Валянціна
14 лютага – Дзень Святога Валянціна – асаблівы дзень не толькі для еўрапейцаў, але і для беларусаў. Гэты светлы дзень любові і кахання – неафіцыйнае свята, калі дораць сваім каханым і блізкім людзям паштоўкі, сувеніры, парфум, кветкі, цукеркі, каштоўнасці ў выглядзе пунсовых сэрцайкаў.
Абсалютная большасць бярозаўчан ведаюць, любяць і адзначаюць гэтае свята:
– Купляю жонцы кветкі, віншую яе, пішу добрыя словы ў “валянцінцы”. І яна гэта цэніць.
– Калі з’яўляюцца дзеці, то ўжо не да свята.
– Буду святкаваць, у маёй дачкі 14 лютага дзень народзінаў. Назвалі яе Валянцінай. Калі толькі яе нарадзіла, дактары адразу сказалі – вось, Валянцінка з’явілася!
– Кожны наш Дзень святога Валянціна праходзіць адмыслова: кветкі, падарункі, кіно ці рэстаран.
Гісторыя гэтага свята мае глыбокія карані. Паводле легенды, рымскі імператар лічыў, што самотны мужчына — без сям’і, жонкі і абавязкаў — лепш змагаецца на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы. Святара кінулі ў турму, асудзілі на смерць. У некаторых каталіцкіх дыяцэзіях у гэты дзень адзначаюць памяць святога Валянціна. Свята, аднак, мае свецкі характар.
Беларускае Радыё Рацыя