14 лютага – Дзень Святога Валянціна



Сёння, 14 лютага, неафіцыйнае міжнароднае свята закаханых – Дзень Святога Валянціна, які ўсё больш уваходзіць у жыццё беларусаў.

Гэтаму супрацьстаіць праваслаўная царква, якая заклікае не адзначаць 14-га лютага і нават прапанавала свой аналаг – 8 ліпеня Дзень памяці Святых Пятра і Феўроніі.

З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны ставяцца да Валянцінава дня:

– Гэта цудоўнае свята, яно паляпшае настрой.

– Адзначаць Дзень Святога Валянціна трэба, бо гэта аб’ядноўвае людзей, робіць іх больш шчаслівымі і вясёлымі.

– Гэта вельмі рамантычна. Прыгожае свята пра любоў.

– Свята для моладзі, але не толькі. У мяне бацькі, ужо досыць сталыя людзі, але таксама адзначаюць і адзін аднаго віншуюць. І дзяцей сваіх віншуюць.

– Трэба нагадваць сваім любімым, што мы іх любім.

Свята з’явілася ў гонар Святара Валянціна, якога 14 лютага 269 года забілі па загаду рымскага імператара Клаўдзія II за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі.

Беларускае Радыё Рацыя