14 міжнародных арганізацый заклікалі вызваліць журналіста Аляксандрава
Андрэя Аляксандрава абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паўтара дзясятка міжнародных праваабарончых арганізацый заклікаюць неадкладна вызваліць затрыманага ў студзені журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Іх сумесная заява апублікавана на сайце праваабарончай арганізацыі «Індэкс цэнзуры». У ёй гаворыцца, што Андрэй Аляксандраў даўно з’яўляецца абаронцам свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі і за яе межамі.
Там таксама паведамляецца пра прад’яўленае Аляксандраву абвінавачанне ў парушэнні грамадскага парадку, за якое яму пагражала да 3 гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачванні заснаваныя на сцвярджэннях пра тое, што Аляксандраў аплачваў штрафы журналістам і дэманстрантам, затрыманым уладамі падчас леташніх дэмакратычных пратэстаў, справакаваных выбарамі ў жніўні 2020 года.
30 чэрвеня Аляксандраву было таксама прадʼяўленае абвінавачванне ў «здрадзе дзяржаве», па якім яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя