Лакальныя акцыі пратэсту прайшлі ў розных раёнах Менска і ў Гародні (абноўлена)
У шэрагу раёнаў Менска 3 студзеня прыхільнікі перамен правялі лакальныя маршы і акцыі салідарнасці. Так, у сталіцы акцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і падаўлення іншадумства прайшлі ў Сухараве, Уруччы, Лошыцы, у дварах Савецкага раёна. Фота і відэа акцый публікуюць тэлеграм-каналы і сацсеткі.
Дзяржынск
Таксама ў Менску дваровыя маршы прайшлі на вуліцах Матусевіча, Антонаўская, Захарава, Пуліхава, Бяды, каля станцыі метро „Спартыўная” і ў раёне ўніверсама „Рыга”. Каля факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку рэпрэсаваных журналістаў. Удзельнікі акцыі выйшлі на ганак ВНУ з плакатамі Free Press Club, „Не стаць Азаронкам”, „62 збітыя журналісты”, „1200 сутак за кратамі”, „497 затрыманняў”, „15 крымінальных спраў”:
– Свабоду слова! Жыве Беларусь!
У Савецкім раёне Менску жыхары таксама маршыравалі па сваіх дварах. Вось як гучала сённяшняе Уручча:
– Сыходзь! Сыходзь! Сыходзь! Далучайся!
Лакальныя акцыі прайшлі таксама ў Гародні:
– Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!
З моманту прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 9 жніўня 2020 года, прыхільнікі перамен практычна штодня праводзяць акцыі з патрабаваннямі адстаўкі Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама прыцягнення да адказнасці сілавікоў за збіванне і катаванне мірных дэманстрантаў.
Беларускае Радыё Рацыя
***
Першыя ў гэтым годзе акцыі пратэсту пачаліся ў розных раёнах Менска. Маршы праходзяць у розных мікрараёнах беларускай сталіцы.
Людзі выходзяць на прагулкі з бел-чырвона-белымі сцягамі, скандуюць «Жыве Беларусь» і «Верым-можам-пераможам».
Салідарнасць з журналістамі выказалі ўдзельнікі акцыі каля факультэта журналістыкі Беларускага дзяржуніверсітэта.
З’явілася інфармацыя пра затрыманне на нядзельных маршах у Менску.
Вядома таксама, што ў менскае Уручча пасля маршу прыязджалі мікрааўтобусы з сілавікамі. Таксама дагэтуль не было фота і відэа спецтэхнікі ў Менску.
Дваровыя маршы прыхільнікаў перамен праходзяць таксама ў Гародні.
Таксама раніцай уздоўж праспекта Незалежнасці ў ланцуг выстройваліся і прыхільнікі ўлады з чырвона-зялёнымі сцягамі.
Беларускае Радыё Рацыя
***
Сёння жыхары Менска з самай раніцы выйшлі на традыцыйныя нядзельныя маршы.
Жыхары сталічных Лошыцы, Уручча і Сухарава ўжо маршыруюць ва ўсю моц! Паведамляе Хартыя 97.
11:16 У раёне вуліцы Матусевіча таксама гуляе пратэстная калона.
11:15 Сёння раніцай менчукі правялі акцыю салідарнасці з журналістамі на ганку журфака БДУ. Яны патрабуюць свабоды слова.
22 снежня пачалася справа супраць Прэс-клубу. У зняволенні — заснавальніца Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмная дырэктарка Ала Шарко, аператар Пятро Слуцкі. За кратамі з 15 лістапада знаходзяцца журналісткі „Белсата” Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, з 19 лістапада — журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.
10:26 Калона з маршу ва Уруччы ўражвае.
10:22 Яшчэ адно відэа маршу жыхароў Захарава – Пуліхава. Людзі каля 9 раніцы прагуляліся па раёнах, скандуючы «Верым! Можам! Пераможам!»
10:15 Жыхары менскіх вуліц Захарава і Пуліхава выйшлі на нядзельны марш і павіншавалі суседзяў з Новым годам.
10:04 Сталічныя Уручча і Сухарава ўжо ва ўсю маршыруюць!
***
148 дзень пратэстаў у Беларусі. Як і кожную нядзелю, так і сёння ў шматлікіх гарадах пройдуць дваровыя маршы нязгоды супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, салідарнасці з палітычнымі зняволенымі і патрабаваннем дэмакратычных перамен у краіне.
Як паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода, некалькі дзясяткаў жыхароў вуліцы Спартыўнай у Менску ўжо маршыруюць па сваім раёне з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і скандуюць палітычныя лозунгі.
Беларускае Радыё Рацыя