15 чэрвеня ў Гародні будуць прадаваць слонімскую сінагогу
15 чэрвеня ў Гародні адбудзецца аўкцыён, на якім будзе прадавацца славутая слонімская сінагога, пабудаваная ў 1642 годзе. Жадаючыя беларусы і не беларусы могуць набыць у сваю ўласнасць самы стары помнік Слоніма. Сінагога ацэнена ў 137 тысяч беларускіх рублёў.
Сінагога знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Слоніма ў сістэме абарончых збудаванняў у стылі барока. Яна з’яўляецца помнікам архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойлідства Беларусі XVII-XVIII стагоддзяў і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
