15 лістапада ў Гародні вечарына памяці Зміцера Кісяля
Сёння ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца вечарына і прэзентацыя кнігі памяці Зміцера Кісяля. Адраджэнец, журналіст, публіцыст, палітык заўчасна пайшоў з жыцця ў 2005 годзе.
На прэзентацыю кніжкі „Адзін з першых” прыедзе адзін з аўтараў, вядомы бард Андрэй Мельнікаў, збяруцца іншыя ўкладальнікі выдання і сябры Зміцера Кісяля.
Пачатак вечарыны а 19-й гадзіне ў Цэнтры гарадскога жыцця, Кірава, 3.
Беларускае Радыё Рацыя