15 расіян з АЭС у Астраўцы шпіталізаваныя з каронавірусам
Лабараторна пацверджаны 15 выпадкаў каронавіруса ў грамадзян Расеі, якія прыбылі на АЭС у Астравец.
Пра гэта паведамляе «Гродзенская праўда» са спасылкай на ўпраўленне аховы здароўя абласнога выканкама. Усе яны шпіталізаваныя ды ізаляваныя. Клінічных праяў няма, праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне, высвятляюцца кантакты першага роўню.
