15 снежня ў Гародні будуць судзіць удзельнікаў Свіслацкага фэсту
Суды над гарадзенскімі ўдзельнікамі Свіслацкага фэсту прызначаны на 15-га снежня. Праваабаронцу Віктару Сазонаву патэлефанавалі з Ленінскага суда Гародні і паведамілі пра тое, што суд над ім за удзел у Свіслацкай акцыі прызначаны на 15-га снежня на 10 гадзін раніцы.
Як стала вядома, на гэтую ж дату таксама прызначаныя суды яшчэ над двума актывістамі – Уладзімірам Хільмановічам і Сяргеем Верамеенкам. Усіх вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя