15 сутак арышту атрымалі Павел Севярынец і Максім Вінярскі



15 сутак арышту атрымалі Павел Севярынец і Максім Вінярскі. Суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай уладамі акцыі Салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася 1 траўня ў Менску.

Судовы працэс як заўжды нагадваў больш цырк, бо сведкі ўвогуле не арыентаваліся ў сутнасці справы, – кажа адзін з асуджаных сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.

– Хлопцы, якіх падставілі сюды, дзеля таго каб сведчыць супраць мяне, аказваецца, не ведалі, дзе мяне затрымалі… За Курапаты не ведаюць, што на той момант ужо было спынена будаўніцтва, і мы фактычна святкавалі спыненне гэтага будаўніцтва. Ну беззаконне суцэльнае. Смех і грэх, як кажуць.

Як сведчыць Павел Севярынец, за акцыю Салідарнасці з палітвязнямі агулам было затрымана больш за 10 асоб. Затрыманні праводзіліся міліцыянтамі ў цывільнай вопратцы ўжо пасля завяршэння самой акцыі, калі актывісты раз’язджаліся па дамах.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nn.by