15 тысяч чалавек выйшлі ў Маскве на марш памяці Нямцова
Каля 15 тысяч чалавек выйшлі ў Маскве на марш памяці Барыса Нямцова. Такія дадзеныя прыводзяць актывісты „Белого счетчика”, якія фіксавалі праход удзельнікаў праз рамкі металашукальнікаў. Пры тым паводле звестак маскоўскай паліцыі, у маршы ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек. Па словах праваахоўнікаў абыйшлося без сур’ёзных інцыдэнтаў.
Раней стала вядома, што лідару партыі ПАРНАС Міхаілу Касьянаву невядомы плюхнуў у твар зялёнкай. Паводле некаторых звестак нападніка затрымала паліцыя.
У канцы акцыі ўдзельнікі скіраваліся на Вялікі Маскварэцкі мост – да месца забойства Барыса Нямцова.
Беларускае Радыё Рацыя, фота сайту „Эхо Москвы”.