15 верасня – Міжнародны дзень дэмакратыі
Міжнародны дзень дэмакратыі – гэта нагода, каб ацаніць сітуацыю з грамадзянскімі свабодамі ў Беларусі.
Апытаныя жыхары Берасцейшчыны добра разумеюць, што такое дэмакратыя і што ў Беларусі яе няма. Людзі дзеляцца сваімі развагамі, як яе наблізіць. Паслухаем:
– Дэмакратыя – гэта калі дзяржава забяспечвае абарону правоў і свабод чалавека.
– Гэта свабода слова, гарантыя правоў, забяспечаных дзяржавай.
– Усе, хто сутыкнуўся з органамі ўлады ў Беларусі, відавочна разумеюць, што ад дэмакратыі тут нічога не засталося. І зараз у нас дыктатура.
– Патрэбны дэмакратычныя выбары, прыйдуць іншыя людзі. Улада мусіць мяняцца. Грамадства мусіць кантраляваць уладу.
– Трэба рыхтаваць беларускую элтіу. Вучыць, вучыць, вучыць… Усё роўна хутка ўлада пяройдзе да новага пакалення. І вось як яны з гэтай удаладай справяцца і што будуць рабіць, гэта будзе залежыць ад узроўня адукацыі.
У цалкам дэмакратычных краінах жыве толькі 9 адсоткаў жыхароў Зямлі. Самымі дэмакратычнымі краінамі, паводле лонданскага даследчага цэнтра Economist Intelligence Unit, з’яўляюцца Нарвегія, Ісландыя ды Швецыя.
Беларусь знаходзіцца на 127-м месцы з 167-мі.
Беларускае Радыё Рацыя