150 чалавек выйшлі на акцыю памяці да КДБ (абноўлена)
У Менску, на праспекце Незалежнасці, ля будынка КДБ, прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, ў сценах унутранай турмы НКУС (цяпер СІЗА КДБ) былі расстраляныя 132 дзеячы культуры і прадстаўнікі грамадскасці.
У знак памяці пра гэтыя падзеі каля 150 чалавек сталі ланцугом уздоўж праспекта і паставілі дзясяткі свечак на прыступках ля параднага ўваходу ў будынак КДБ.
Акцыю арганізоўваў палітык Мікола Статкевіч.
Акцыя прайшла без затрыманняў, але міліцыя склала пратаколы на яе арганізатараў.
Удзельнікі акцыі воплескамі віталі машыны, якія сігналілі ім на знак салідарнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фоты: Сяргей Гудзілін, nn.by