16 беларускіх і міжнародных арганізацый патрабуюць вызваліць Насту Лойку



16 беларускіх і міжнародных арганізацый асудзілі вырак праваабаронцы, палітзняволенай Анастасіі Лойцы — 7 гадоў пазбаўлення волі — і запатрабавалі яе „неадкладнага і безумоўнага вызвалення”.

Таксама ў заяве адзначана, што ў 2021 годзе ўлады Беларусі ліквідавалі арганізацыю Human Constanta, у якой працавала Лойка.

Міжнародныя арганізацыі звярнулі ўвагу на тое, што ўлады ў Менску пераследавалі і абаронцаў Лойкі. Гэтыя факты ў заяве называюцца „сістэмным парушэннем права праваабаронцаў на юрыдычную абарону і права адвакатаў практыкаваць сваю прафесію”.