16 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе



30-га траўня 1999-га года ў страшэннай цісканіне падчас моцнай навальніцы ў пераходзе станцыі метро загінулі 53 чалавекі, больш за 150 атрымалі траўмы.

1351018786_fota-11.-memaryyal-kalya-stancy_-_nyam_ga_

Па факце гібелі была пачатая крымінальная справа, аднак вінаватых улады не знайшлі. Галоўным вінаватым у трагедыі быў фактычна прызнаны „збег абставінаў”.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі „Прававая дапамога насельніцтву” Алег Воўчак мяркуе, што ўлада фактычна „прыкрыла” гэтую справу, хоць была відавочная бяздзейнасць міліцыі.

Мемарыяльны знак на месцы трагедыі паўстаў у выніку намаганняў бацькоў і сваякоў загінулых. Людзі хацелі пабудаваць маленькую каплічку каля месца трагедыі, але ім не дазволілі.

Фота narodny.by