16 ліпеня – новая хваля ператрусаў у Беларусі (абнаўляецца)



У Беларусі ні на дзень не спыняецца хваля ператрусаў у кватэрах грамадскіх актывістаў і журналістаў.

Затрыманы журналіст і праваабаронца з Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў.

У Калінкавічах, дзе ў Андрэя кватэра, быў вобшук. Як мінімум адзін з тых, хто затрымліваў — супрацоўнік КДБ.

Адбыўся ператрус у гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. У гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай таксама пабывалі з ператрусам „няпрошаныя госці”.

З самай раніцы сілавікі прыйшлі з вобшукамі да беларускіх журналістаў наўпрост ці ускосна звязаных з Радыё Свабода і тэлеканалам «Белсат». Не менш за 15 чалавек знаходзіліся ля офіса «Радыё Свабода» і спрабавалі ўзламаць уваходныя дзверы У выніку дзверы выламалі, затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч. «Алега забралі ў кайданках. Было 9 чалавек Забралі ўсю тэхніку», – расказала яго жонка Мар’яна. У офісе Свабоды сарваныя камеры відэаназірання.

Затрымалі журналіста з Івацэвічаў Сяргея Скулаўца. Ранкам да яго дамоў прыехаў мікрааўтобус – і Сяргея забралі імаверна супрацоўнікі міліцыі. Апошнія 5 гадзінаў сувязі з ім няма.

Як напісаў у сваім Фэйсбук журналіст Ян Роман, ператрус ідзе ў яго калегі ў Гародні – фотажурналіста Аляксандра Саенкі

16 ліпеня з раніцы прадстаўнікі ўладных структураў прыйшлі з ператрусамі да журналіста і вядучага праграмы «Кожны з нас» Глеба Лабадзенкі, журналісткі Галіны Абакунчык і журналіста і краязнаўца Яўгена Меркіса. Яны паспелі паведаміць пра гэта ў сваіх акаўнтах фэйсбуку.

Таксама сілавікі з раніцы, як інфармуе Еўрарадыё,  у кватэру журналіста Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай рэпартэркі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.

Таксама з раніцы ператрусы адбываюцца ў гарадзенскага журналіста Аляксея Кайрыса, журналісткі Хрысціны Чарняўскай, прыйшлі сілавікі і да гарадзенскага журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйкі.

Таксама ператрус у журналіста Радыё Свабода Валянціна Жданко.

Затрымалі журналістку Інэсу Студзінскую (у кастрычніку ў яе забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода). У яе кватэры быў ператрус, паведамляе яе сын.

Беларускае Радыё Рацыя