16 лістапада ў амбасадзе Францыі адкрыюць Кнігу спачуванняў
16 лістапада Амбасада Францыі ў Менску адкрые Кнігу спачуванняў у памяць пра ахвяраў тэрактаў у Парыжы. Пра гэта паведаміла амбасадар Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі. Кніга спачуванняў будзе адкрытая з 9.30 да 12.30 і з 14.00 да 17.00.
Кожны жадаючы можа пакінуць у ёй запіс. Французскі амбасадар падзякавала беларусам, якія выказваюць спачуванні і салідарнасць па тэлефоне ды прыносяць да амбасады кветкі.
Фота: euroradio.fm
