16-ты адкрыты чэмпіянат „Гонкі за птушкамі”



16-ты адкрыты чэмпіянат „Гонкі за птушкамі” прайшоў у Беларусі пры ўдзеле сямнаццаці дружынаў. Гарадзенская каманда пад назвай „Гарадзенскія Unifed заняла дзявятае месца ў спаборніцтвах, зафіксаваўшы 90 відаў птушак за 12 гадзінаў „гонак”.

Кажа Зміцер Вінчэўскі, ўдзельнік каманды:

– Галоўная мэта гэтых спаборніцтваў – убачыць на працягу 12 гадзін, з 6 раніцы да 6 вечара, як мага больш відаў птушак у дзікай прыродзе. Ёсць розныя нюансы, увесь час правілы рабіліся больш ліберальнымі. Раней трэба было вяртацца ў той самы пункт, з якога пачыналася гонка, і першыя спаборніцтвы ў першыя гады доўжыліся 9 гадзін.

Пераможцамі ў чэмпіянаце стала зборная дружына з Менску і Барысава, якая паспела за 12 гадзінаў пошукаў на поўдні і захадзе краіны зафіксаваць 118 відаў птушак.

Дружына „Дакудаўскія лосі”.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя